Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юры Грамакоўскі пабываў у двары на вуліцы Р. Люксембург, дзе летась трагічна скончыўся апошні палёт лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі.

Хто бываў у гэтым двары паўгода таму і патрапіў цяпер, ні завошта не пазнае яго тэрыторыю - яна змянілася кардынальна.

blagoustrojstvo-4-05_02.JPGЗмяненні бачныя ўжо на вуліцы Р. Люксембург. Работнікі «Баранавічырамбуда» яе прагрэйдзіравалі, а на стаянку каля дамоў, дзе ўпаў самалёт, завозяць асфальтагранулятаў. Гудзіць тэхніка, дзелавіта ходзяць працоўныя.

- Стаянку добраўпарадкуюць, а вуліцу плануецца падсыпаць дробнымі камянямі, - распавядае галоўны архітэктар горада. - Такое рашэнне дазволіць сыходзіць у зямлю вільгаці, якой тут нямала.

blagoustrojstvo-4-05_01.JPG

blagoustrojstvo-4-05_04.JPG

blagoustrojstvo-4-05_09.JPG

blagoustrojstvo-4-05_05.JPG

Ад лішняй вільгаці пакутаваў і сам двор, які пасля багатых дажджоў ператвараўся ў сапраўднае балота. Цяпер тут усё па-іншаму: сюды завезлі тоны грунта, які акуратна размяркоўваецца па ўсёй тэрыторыі двара. Тут жа працоўныя разраўноўваюць яго граблямі, частка траўніка ўжо засеяна травой.

blagoustrojstvo-4-05_15.JPG- Хочацца спадзявацца, што мясцовыя жыхары беражліва паставяцца да добраўпарадкавання, - кажа Віталь Палуянчык, галоўны архітэктар горада. І дэманструе сляды ад веласіпедных колаў на свежазасеяным газончыку: нехта вырашыў «зрэзаць» пяць метраў і праехаць наўпрост, а не па дваровых дарожках.

- Прадумалі, як паліць газон? – цікавіцца Юры Грамакоўскі.

- Цяпер вырашаем гэтую задачу, - адказваюць спецыялісты службы азелянення.

blagoustrojstvo-4-05_16.JPG

blagoustrojstvo-4-05_03.JPGУ цэнтры двара ўжо акуратна выкладзена дробнаштучная плітка, устаноўлены металічныя свяцільні. На месцы, дзе будзе памятны мемарыял у гонар загінуўшых лётчыкаў, стаіць своеасаблівы шацёр, які прыкрывае пастамент, які рабочыя зашываюць гранітам. Праца спорыцца.

blagoustrojstvo-4-05_10.JPG

blagoustrojstvo-4-05_12.JPG- Калі плануеце скончыць? - задае пытанне кіраўнік горада.

- Не пазней за 15 траўня, - адказвае Фёдар Галабурда, галоўны інжынер «Баранавічырамбуда».

blagoustrojstvo-4-05_14.JPG

blagoustrojstvo-4-05_13.JPGГалоўны архітэктар расказвае, што яшчэ плануецца зрабіць у гэтым двары:

- Паміж дамамі ўсталюем дзіцячую гульнявую пляцоўку, з тарца дома паставім сушку для бялізны, яшчэ адну - удалечыні двара.

blagoustrojstvo-4-05_06.JPGРабочыя ЖРЭУ тым часам заканчваюць абнаўляць фасад аднаго з дамоў двара, работы на другім ужо скончаны. Абодва дамы не пазнаць: іх абтынкавалі і пафарбавалі.

- Усе вы памятаеце, што 19 траўня - гадавіна з дня смерці нашых Герояў, і да гэтага ліку, нават раней, усе працы тут трэба завяршыць, - дае даручэнне кіраўнік горада.